Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што за суткі зноў больш за 400 выпадкаў каранавіруса. Гэтым разам 415.

Ад 2 кастрычніка ў краіне фіксавалася больш за 400 выпадкаў (4 кастрычніка максімальна — 443, учора — 394).

З пачатку пандэміі — 81 505 выпадкаў. Выздаравелі 75 тысяч 683 пацыенты (+304), правялі 1 млн. 976 тысяч 828 тэстаў (18 954 за суткі).

За ўвесь перыяд час памерлі 874 чалавекі (+6 за суткі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0