Яны прадметна абмеркавалі сітуацыю ў Нагорным Карабаху і Кыргызстане. У дачыненні да канфлікту ў Нагорным Карабаху, як было адзначана, Беларусь і Расія ў адзіным рэчышчы выступаюць за яго больш хуткае мірнае вырашэнне, бо ў рэгіёне працягваюць гінуць людзі, піша БелТА.

Асноўным пытаннем абмеркавання двухбаковага парадку стала поўнае адкрыццё межаў паміж Беларуссю і Расіяй. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся даручыць урадам адпрацаваць гэтыя пытанні, разабраўшыся ў сітуацыі.

Таксама абмеркавалі праблему распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, яе рост.

Коратка прэзідэнты закранулі і сітуацыю ўнутры Беларусі і Расіі на фоне сусветнага крызісу, абмеркавалі некаторыя іншыя аспекты міжнароднай сітуацыі, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0