Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Германіі Хайка Маасам.

Асноўнай тэмай абмеркаванняў стала магчымасць арганізацыі перамоў: хто можа выступіць у ролі медыятара для старту дыялогу ўнутры Беларусі, на якой пляцоўцы яго можна ажыццявіць. Таксама Хайка Маас пацікавіўся, якую дапамогу можа аказаць Германія. Святлана расказала, што актуальная гуманітарная дапамога, падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя. Вядуцца перамовы аб тым, як дапамагчы беларускім журналістам, у тым ліку выданню Deutsche Welle, якое працуе і ў Беларусі.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, бо Святлана Ціханоўская і Хайка Маас ужо бачыліся падчас яе візіту ў Брусель.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?