6 траўня ў Мінску, у выставачным павільёне па праспекце Пераможцаў, 14, адкрылася выстава‑кірмаш «Купляйце беларускае».

Як паведамілі БелаПАН у НВЦ «Белэкспа», мэта выставы — «садзейнічанне выкананню даручэнняў урада Беларусі па рэалізацыі складскіх запасаў гатовай прадукцыі айчынных вытворцаў». У ходзе гэтага мерапрыемства рэалізацыя тавараў народнага спажывання будзе ажыццяўляцца з мінімальнай гандлёвай надбаўкай.

Выстава праводзіцца сумесна з канцэрнамі Беллегпрам, Беллеспаперпрам, Белдзяржхарчпрам, Белнафтахім, Белмастацпромыслы і Мінскім гарвыканкамам пры падтрымцы міністэрстваў прамысловасці і гандлю.

На выставе прадстаўлены прадукты харчавання, тавары лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, цацкі, кнігі, альбомы, часопісы і перыядычныя выданні, мэбля для дома і офіса, прадукцыя для адпачынку і турызму, дэкаратыўна‑прыкладныя і мастацкія вырабы, посуд, электрабытавыя, гаспадарчыя тавары, касметыка і парфумерыя, сродкі гігіены, аксесуары для індывідуальнага догляду, прадметы бытавой хіміі, будаўнічыя і апрацоўчыя матэрыялы.

Выстава будзе працаваць па 11 траўня.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0