Конкурс быў арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай школы».

У ім прынялі ўдзел каля 60 настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі.

На думку журы, у склад якога ўваходзілі старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» Алесь Лозка, былы амбасадар Беларусі ў Германіі Пётр Садоўскі, шматлікія навукоўцы і пісьменнікі, наш зямляк стаў лепшым у намінацыі «Настаўнік, сям’я, грамадства».

Як расказаў «IP» Віктар Сырыца, на конкурс ён прадставіў віктарыны, якія проводзіў сярод гараджан, прысвечаныя 60‑годдзю ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, 125‑годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Акрамя гэтага прадставіў артыкулы, якія друкаваліся ў газетах «Intex‑press» і «Наша слова», пра святкаванне дня беларускай пісьменнасці, пра сусветна вядомага астрафізіка Барыса Кіта, а таксама ўласна распрацаваныя схемы, табліцы і тэсты, некаторыя метадычныя матэрыялы па вывучэнню гісторыі Беларусі.

У час урачыстага падвядзення вынікаў конкурсу, якое адбылося 3 мая ў Мінску, Віктар Сырыца атрымаў ноўтбук.

«Такі каштоўны падарунак мне вельмі спатрэбіцца для маёй працы, — сказаў «IP» шчаслівы ўладальнік галоўнага празу конкурса. — З дапамогай ноутбука я змагу даваць сваім вучням яшчэ лепшыя веды па гісторыі Беларусі».

Intex-Press, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0