06.05.2009 / 11:50

Насельнікі Каларадскай пушчы на тышортках 6

Аўтары папулярных намаечных надпісаў «Таварыства ўратаваньня У нескладовага» прыдумалі-зшылі-надрукавалі чарговую серыю белмоўных саколак (у прастамоўі — тышортак).

Аўтары папулярных намаечных надпісаў «Таварыства ўратаваньня У нескладовага» і «Я люблю Я. Беларускі клясычны правапіс» не спыніліся на дасягнутым і пры дапамозе дысцыплінаваных вьетнамскіх мадэльераў і мілых кітайскіх друкароў, у дадатак падключыўшы тутэйшых капірайтэраў, прыдумалі-зшылі-надрукавалі чарговую серыю белмоўных (белвыяўных) саколак (у прастамоўі — тышортак). Партыя маек, вытворчасці рэкламна-дызайнерскай групы «Адліга», гэтым разам прысвечаная самай патрыятычнай сельгаскультуры — бульбе (і якія з ёй). Прыклад: саколка «Каларадская пушча» з выявамі сімпатычных жуказубраў. Не забыты ўвішнымі майкаробамі і патрыёты: дзьве мадэлі тышортак прысвечаныя 1000-годзьдзю назвы «Літва».

Як кажуць вытворцы, саколкі і малюнкі на іх якасныя, так што цягнуць на выдатны прыклад пашыранай сёння ў РБ ідэі імпартазамяшчэння. У Сеціве саколкі (дарэчы, іх рэкламуе спявачка Руся) можна паглядзець і купіць тут

ЛК

0
Serg / Адказаць
06.05.2009 / 12:14
[дзякуй, выправілі - вэб-рэдактар]
0
Dzjadulja / Адказаць
06.05.2009 / 15:24
«у прастамоўі — тышортак» ---> Таксама -- “цішоткі”.
0
Beetle / Адказаць
06.05.2009 / 15:46
Нешта па спачылцы я новых саколак не знайшоў...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру