Зборная Беларусі па футболе прайграла ў матчы года — у паўфінале Лігі Нацый беларусы ў Тбілісі мінімальна саступілі грузінам 0:1.
Перамога б вывела нашу зборную ў фінал за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы.
У лістападзе ў фінале Лігі Нацый Грузія ў Тбілісі згуляе з Паўночнай Македоніяй, што перамагла Косава з лікам 2:1.
Іншыя фіналы: Паўночная Ірландыя — Славакія, Шатландыя — Сербія, Венгрыя — Ісландыя.
Пераможцы гэтых матчаў выйдуць на чэмпіянат Еўропы па футболе.
0
0
0
0
0
0