Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нецэнзурна вылаяўся падчас прамога эфіру радыёпраграмы The Rush Limbaugh Show. На гэта звярнула ўвагу выданне Politico.

Разважаючы аб падтрымцы Іранам тэрарыстычных груповак, Трамп прыгразіў Тэгерану: «Калі вы будзеце ***** [дурыць] нас, калі вы зробіце нам нешта дрэннае, то мы зробім з вамі тое, чаго ніколі раней не рабілі».

Паводле выдання, Федэральная камісія па сувязі ЗША забараняе ненарматыўную лексіку ў дзённы эфірны час, калі «існуе апраўданая рызыка таго, што сярод аўдыторыі могуць быць дзеці». У жывым эфіры лаянка Трампа прайшла без цэнзуры, аднак з невялікай затрымкай гук усё ж адрэдагавалі. Словы амерыканскага лідара засталіся і ў афіцыйнай стэнаграме размовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0