Фота прэс-служба МУС

Фота прэс-служба МУС

Здарэнне адбылося каля 21:00 каля Смілавічаў (Чэрвеньскі раён) на трасе Мінск — Магілёў, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

42-гадовы кіроўца Volvo XC-90 збіў 12-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы. Хлопчык разам з двума сябрамі вяртаўся ў пасёлак з суседняй вёскі і пераязджаў трасу па пешаходным пераходзе.

«Зебра» нерэгулюемая і абсталявана вонкавым асвятленнем.

Міліцыя заклікае кіроўцаў выконваць хуткасны рэжым і быць уважлівымі пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў!

Веласіпедыстаў і пешаходаў заклікаюць не перасякаць праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы, а бацькоў размаўляць з дзецьмі на тэму дарожнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0