Фота Сяргея Балая, Tut.by
У Мінску з паслоў краін ЕС на раніцу 10 кастрычніка засталіся толькі пасол Аўстрыі і пасол Італіі, паведамілі TUT.BY крыніцы. Астатнія еўрапейскія паслы адкліканы ў свае сталіцы для кансультацый.
Дыпламатычны скандал успыхнуў 2 кастрычніка, калі МЗС Беларусі запатрабавала для пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў: у літоўскай амбасадзе замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскай — замест 50 павінна застацца 18. Таксама ў МЗС Беларусі рэкамендавалі адклікаць паслоў Літвы і Польшчы на радзіму для кансультацый.
Пасол Польшчы Артур Міхальскі і Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. 9 кастрычніка МЗС Польшчы выканала і патрабаванне беларускага боку і адклікала 32 польскіх дыпламатаў.
Паслоў таксама адклікалі Германія, Латвія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя, Вялікабрытанія і Румынія. Пра такія жа намеры паведамілі ў Славакіі.
9 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей па тэлефоне абмеркаваў з Высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС.