За мінулыя суткі ў Расіі каранавірусам COVID-19 заразіліся 12 846 чалавек. Пра гэта паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з каранавіруснай інфекцыі.

Гэты паказчык стаў рэкордным за ўвесь час пандэміі. Папярэдні рэкорд быў пабіты 9 кастрычніка. Напярэдадні ў краіне захварэлі 12 126 чалавек.

Да гэтага максімальны сутачны прырост хворых у Расіі быў зафіксаваны 11 мая (11 656 хворых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0