«Пул першага»

Лукашэнка правёў раніцу ў СІЗА КДБ. Як паведамляе «Пул першага», там ён чатыры з паловай гадзіны размаўляў з прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і Аб'яднанага штаба, якія знаходзяцца ў СІЗА.

«Мэта прэзідэнта — пачуць меркаванні ўсіх, зрэшты, змест гутаркі ўдзельнікі агульным рашэннем пакінулі ў таямніцы», — піша «Пул першага» і цытуе словы: «Канстытуцыю на вуліцы не напішаш».

Калі меркаваць па фота, то на сустрэчы прысутнічалі Віктар і Эдуард Бабарыка (сядзіць спінай), Лілія Уласава, Юрый Васкрасенскі (злева на фота), Віталь Шкляраў (справа ад Лукашэнкі). Па ўсёй бачнасці, на сустрэчы таксама быў Кірыл Бадзей, які да арышту займаў пазіцыю в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?