У кнізе магілёўскага гісторыка асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20—30-я гады мінулага стагоддзя.

Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна «Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.)». У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20—30-я гады мінулага стагоддзя.

Аўтар асвятліў прычыны, сутнасць і гістарыяграфію беларускага ўзброенага супраціву. У канцы маецца бібліяграфія па тэме даследавання. Зборнік змяшчае больш за 110 дакументаў, каторыя аб’ектыўна асвятляюць тагачасныя грамадска-палітычныя падзеі. Аснову кнігі складаюць дакументы з дзяржаўных архіваў Беларусі. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

У якасці навуковых рэцэнзентаў кнігі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Р. Агееў.

Кніга выдадзена пры падтрымцы МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.) : дакументы і матэрыялы / Ігар Пушкін. — Мінск : Медысонт, 2009. — 192 с.

zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0