«Толькі што адбылася тэлефонная размова Святланы і Сяргея Ціханоўскіх», — паведамляе тэлеграм-канал Святланы.

Нагадаем, што Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ад 29 мая за кратамі.

Як распавёў «Свабодзе» дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка, Святлана і Сяргей размаўлялі 12,5 хвілінаў.

Паводле Вячоркі, Сяргей Ціханоўскі сказаў Святлане «быць больш жорсткімі», працягваць сустракацца з сусветнымі лідарамі і працягваць змагацца. У цэлым мэсыдж быў такі, што «нельга здавацца, трэба ісці на большае». Ён сказаў Святлане, што сочыць за ўсімі навінамі.

Таксама Ціханоўскія размаўлялі пра дзяцей, пра сям’ю, ці ўсе цяпер у бяспецы. Сяргей распавёў пра ўмовы ўтрымання і сказаў, што яму трэба перадаць у турму, сказаў, што трошкі паправіўся ў турме.

Франак Вячорка распавёў са слоў Святланы Ціханоўскай, што да гэтай размовы ёй напісала сястра і сказала, што Сяргей шукаў яе нумар, а потым набраў яе сам са схаванага нумара.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?