Член прэзідыума Каардынацыйнай Рады лічыць, што пачаць дыялог з палітвязнямі Лукашэнку змусілі людзі на вуліцах.

«Сённяшняя сустрэча паказала: мы на правільным шляху. Лукашэнка быў вымушаны сесці за стол перамоваў з людзьмі, якіх сам жа пасадзіў за краты. У яго дзяржаве ўсё трашчыць па швах: эканоміка бурыцца, банкаўская сістэма таксама, развальваецца ваенная падтрымка, замежная палітыка пацярпела фіяска, наступіла поўная ізаляцыя.

Няма ніякіх злачынцаў — ёсць палітвязні. А значыць, ён абавязаны іх вызваліць. Сёння ж. У гэтую ж хвіліну. Павінны быць спыненыя ўсе крымінальныя справы па палітычных матывах.

Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, — заслуга нас, усіх тых, хто выходзіць на пратэсты ўжо два месяцы. Мы дамагліся зрухаў, і гэта важны крок да перамогі.

Нашы патрабаванні нязменныя:

▪️ вызваліць палітвязняў,

▪️ прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах,

▪️ правесці новыя сумленныя выбары,

Лукашэнка павінен сысці. Ён скраў выбар народа. Законна абранаму прэзідэнту для прыняцця рашэнняў не патрабуюцца сустрэчы ў СІЗА».

Крыніца: тэлеграм-канал @latushka

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?