На 79-м годзе жыцця памёр легендарны апазіцыянер Валер Шчукін.

Былы савецкі марскі афіцэр у 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, запомніўся беларусам сваім зацятым змаганнем на перадавой. Яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі ў турму, але не зламалі.

Ён быў прыкладам камуніста, які захаваў вернасць сваім марксісцкім ідэалам і пры гэтым аддана змагаўся за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?