Дональд Трамп больш не лічыцца распаўсюднікам каранавіруснай інфекцыі, паведамляе The New York Times са спасылкай на Шона Конлі, які лечыць прэзідэнта ЗША.

Па яго словах, стан Трампа «па прызнаных зараз стандартах» Цэнтра кантролю захворванняў ЗША дазваляе вывесці яго з каранціну.

Конлі ніяк не сказаў, што тэст Трампа на COVID-19 быў адмоўным.

Прэзідэнт ЗША 10 кастрычніка аднавіў перадвыбарчую кампанію. «Адчуваю сябе выдатна», — сказаў ён з балкона Белага дома прыхільнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0