У Мінску за ўвесь перыяд пратэстных паслявыбарчых акцый да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі каля 3 тысяч чалавек, 275 чалавек маюць дачыненне да здзяйснення злачынстваў. Пра гэта заявіў пракурор горада Мінска Алег Лаўрухін у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Прадстаўнік пракуратуры нагадаў, што арт. 23.34 — гэта парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Ён дадаў, што прапрацоўваецца магчымасць узмацнення жорсткасці санкцый па ўказаным артыкуле, «каб мінімізаваць рызыкі выхаду людзей на незаконныя масавыя мерапрыемствы».

«На сёння толькі па Мінску да адміністрацыйнай адказнасці за ўвесь гэты перыяд прыцягнута каля 3 тысяч чалавек. З іх дзесьці 2/3, як правіла, атрымалі пакаранні ў выглядзе арышту. Астатнія — больш за 1 тысячу — адміністрацыйныя штрафы па арт. 23.34».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0