Паступае шмат паведамленняў пра хуткія дапамогі каля РУУСаў у Мінску.

Жорсткасць, з якой у Мінску сёння разганялі мірных дэманстрантаў ці нават патэнцыйных дэманстрантаў, нагадвала 9-11 жніўня. Ужо вядома пра больш за 350 затрыманых дэманстрантаў у дзясятку гарадоў краіны. Канчаткова спіс затрыманых можа быць і ўдвая большы.

Tut.by паведамляе, што ў Маскоўскім РУУС Мінска знаходзяцца каля 40 чалавек, якіх затрымалі на акцыях пратэсту. З іх 8-10 чалавек маюць сур'ёзныя траўмы. Па іх прыбылі машыны хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0