Родная мова і матэматыка карыстаюцца найбольшай папулярнасцю сярод прадметаў на сёлетнім цэнтралізаваным тэсціраванні на Гарадзеншчыне.

У першы дзень, 4 мая, на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваўся 1231 чалавек. Самыя папулярныя прадметы — матэматыка і беларуская мова. Найбольшая колькасць абітурыентаў, як сведчаць дадзеныя Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі, зарэгістраваная ў Лідзе — 804 чалавек. Каб пазбегнуць чэргаў, арганізатары тэсціравання сталі выдаваць абітурыентам талоны, у якіх указваецца час, калі трэба з’явіцца на пункт рэгістрацыі. Рэгістрацыя працягнецца да 1 чэрвеня.

Паводле «Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0