6 траўня пісьменнік Уладзімір Арлоў перанёс чарговую аперацыю на сэрцы, паведаміла БелаПАН яго жонка Валянціна Аксак.

Аперацыя была праведзена ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія» (Мінск) прафесарам Алегам Паланецкім і

мела планавы характар пасля тэрміновага хірургічнага ўмяшання паўгадовай даўніны
па выдаленні тромбаў і ўстаноўцы стэнтаў у сэрцы. Аперацыя запатрабавалася для таго, каб паглядзець, як прыжыліся стэнты і як функцыянуе сэрца пісьменніка.
Як зазначыла Валянціна Аксак, яе муж добра перанёс аперацыі і цяпер адчувае сябе някепска.

Нагадаем, 6 лістапада 2008 года пісьменнік быў праапераваны Алегам Паланецкім у сувязі са стэнозам — звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам. Напярэдадні Арлоў знаходзіўся ў Лондане, дзе браў удзел у Дзядах і калоквіуме, прысвечаным Янку Купалу і Якубу Коласу. Пасля вяртання ў Мінск пісьменнік звярнуўся да дактароў, быў шпіталізаваны і праапераваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?