«Чэлсі» – «Барселона» – 1:1. Трагедыя «сініх».

У сераду прайшоў другі паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Лондане на «Стэмфард Брыдж» «Чэлсі» прымаў «Барселону» (першы матч 0:0).

На 6-й хвіліне лік адкрыў — ды што адкрыў, забіў гол-прыгажун — гулец гаспадароў Майкл Эсьен.

«Барселона» выглядала вельмі блякла.

Падапечныя Гвардыёлы ажывіліся толькі за некалькі хвілін да канца асноўнага часу, калі на поле выйшаў Боян Кркіч. Але ўсё роўна здавалася, што другі год запар у фінале ЛЧ згуляюць МЮ і «Чэлсі».

Аднак на 92-й хвіліне каманду Гуса Хідынка пахаваў Андрэс Ін’еста – 1:1.

Ці не першы гэта быў удар каталонцаў у створ варожай брамы.

Аляксандр Глеб быў у запасе «Барселоны», але на поле не выйшаў.

***

Нагадаем, што ў аўторак «Манчэстэр Юнайтэд» у Лондане выйграў у «Арсенала» 3:1 (першы матч 1:0).

***

Такім чынам у фінале Лігі чэмпіёнаў 27 траўня згуляюць «Манчэстэр Юнайтэд» і «Барселона».

Фінал пройдзе ў Рыме на Стадыё дэ Алімпіка.

***

У 2008 г. наймацнейшай камандай Еўропы стаў «Манчэстэр Юнайтэд», які ў фінале, што прайшоў у Маскве, па пенальці адолеў якраз «Чэлсі».

Але паўтору фіналу-2008 дзякуючы Ін'есту не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0