sb.by

sb.by

Выхады людзей прынялі радыкальны характар, што можа прывесці да фарміравання з падачы замежных куратараў экстрэмісцкіх груповак. Такое меркаванне БелтА выказаў кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.

«Заява першага намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча з'яўляецца своечасовай і абгрунтаванай. Сама логіка развіцця падзей вядзе да таго, што калі не спыніць жорсткімі мерамі ў рамках закона гэтыя праявы, то мы можам атрымаць другі клон «Правага сектара», і тады будзе разыграна іншая карта — з захопам улады ў рэгіёнах.

Таму ў дадзеным кантэксце варта прымаць комплекс мер па недапушчэнні сітуацыі — ад ідэалагічных (адукацыйных і асветніцкіх) форм да больш жорсткіх з ужываннем спецсродкаў і зброі для забеспячэння правапарадку.

Галоўная мэта — захаванне дзяржавы і забеспячэнне міру і спакою. Толькі ў стабільным грамадстве і пры захаванні інстытуцыйных асноў дзяржаўнасці можна весці дыялог і рухацца наперад», — адзначыў Мікалай Шчокін.

Намеснік Караева пагражае дэманстрантам ужываннем баявой зброі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0