Надзея Знак апублікавала новы верш свайго мужа, адваката Максіма Знака, які быў напісаны па-беларуску пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.

«Злачынства.
Калі трэба сазнацца ў злачынстве —
Прызнаю, вінаваты, я скраў:
Я пабачыў жоўтае лісце,
Хоць такога ўжо не чакаў.
Звыкся з думкай, што восень-гарэза
Сыдзе прэч, не спаткаюся з ёй,
Але дыхаў я водарам лесу
І скраў восень, восень са мной».

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?