— Вось у мяне брат ў машынах разбiраўся дык разбiраўся. Нядаўна наогул новы варыянт машыны змайстраваў. Шасi ўзяў ад Поршэ 911, матор паставiў ад БМВ, каробку перадач ад шасцiсотага, колы ад Ферары…

— А што ў вынiку атрымаў?

— Што атрымаў, што атрымаў… Пяць гадоў атрымаў.

***

У гарадскiх аўтобусах над галавой кiроўцы заўсёды вiсяць аб’явы:

У Германii: «Размаўляць з кiроўцам строга забараняецца!»

У Англii: «З шафёрам лепш не размаўляць».

У Ізраiлi: «Няма нiякага інтарэсу размаўляць з шафёрам».

У Iталii: «Адказваць шафёру забаронена!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0