Захварэла 58‑гадовая кабета, што вярнулася 2 траўня з Нью‑Ёрку ў Польшчу. Яна зараз знаходзіцца ў шпіталі ў Мельцы па Падкарпацці.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы заяўляе, што падставы для панікі няма. Пад апекай дактароў знаходзіцца трое сваякоў той кабеты. Сама захварэлая пачуваецца добра.