У Мінску затрымалі 70-гадовага педафіла, паведамляе МУС.

У сярэдзіне верасня ў міліцыю Мінска звярнуўся бацька маленькіх хлопчыкаў, які паведаміў пра тое, што да яго дзяцей на дзіцячай пляцоўцы чапляўся пажылы мужчына. Гэтым летам адну з дзіцячых пляцовак пастаянна наведваў 70-гадовы мінчанін. Аказалася, мужчына мае нездаровую цікавасць да малалетніх хлопчыкаў.

З чэрвеня па верасень бягучага года пенсіянер не менш як 7 разоў прыязджаў на дзіцячую пляцоўку. Выбіраючы момант, ён падыходзіў да маленькіх хлопчыкаў і прапаноўваў пракаціцца на веласіпедзе або дапамагчы зрабіць самаробны лук, пасля чаго адводзіў іх у кусты, дзе гвалтаваў іх.

Папярэдне, ахвярамі педафіла сталі не менш за пяць хлопчыкаў, якія гулялі на дзіцячай пляцоўцы. Самаму старэйшаму з іх 10 гадоў, самаму малодшаму — пяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0