Суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў студэнтку Аляксандру Гаўручак 15-цю суткамі арышту, піша Радыё Свабода.

На яе склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 23.34.

Аляксандру затрымалі 11 кастрычніка ў Берасьці і накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Яна берасьцейка, але вучыцца на пятым курсе Горадзенскага ўнівэрсытэту.

На судзе Аляксандра сказала, што яна выйшла на цэнтральныя вуліцы Берасьця з плякатам «Калі несправядлівасьць становіцца законам, супраціў становіцца абавязкам!», і гэта была яе грамадзянская пазыцыя. Яна сказала, што такім чынам пратэставала супраць сытуацыі, якая склалася ў краіне.

«Яна не адмаўлялася, што праводзіла адзіночнае пікетаваньне, але ўсё роўна напісалі, што яна была ў групе асобаў, якія скандавалі і былі са сьцягамі. Пратакол быў напісаны пад капірку, і гэтак жа праходзіў суд», — сказаў Свабодзе мясцовы актывіст Андрэй Шарэнда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?