Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у 10.00 маршрутнае таксі, рухаючыся з боку вуліцы Шчорса на вуліцу Суражская, урэзалася ў заднюю частку тралейбуса. Абодва транспартныя сродкі ехалі па адной паласе адзін за адным.

Магчыма, вадзіцель маршруткі адцягнуўся і не паспеў своечасова затармазіць, адзначылі ў ДАІ. У таксі было 14 пасажыраў. Дзве дзяўчыны атрымалі траўмы і дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?