БелТА

Колькасць электрамабіляў у Беларусі перавысіла 1200 штук. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на Форуме па развіцці электрамабільнасці, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, за паўгода іх колькасць падвоілася. У «Беларуснафце» анансуюць увядзенне платы за зарадку для электрамабіляў з 1 студзеня 2021 года.

Дагэтуль дакладная колькасць электракараў у краіне асобна не падлічвалася. У пачатку года эксперты казалі прыкладна пра 400.

Аднак пасля таго як беларусам дазволілі ўвозіць для асабістага карыстання электрамабілі без мыты і ПДВ, іх колькасць стала расці. Напрыклад, як мы паведамлялі раней, толькі за першыя трое сутак пасля ўступлення ў сілу ўказа аб растаможцы электрамабіляў мытнікамі было аформлена каля 250 электрамабіляў.