Праваахоўныя органы Расіі не маюць прэтэнзій да экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, але і абвяшчэнне яе ў міждзяржаўны вышук Масква не расцэньвае як палітычна матываваны выпадак. Пра гэта ў пятніцу заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«У нас няма пытанняў да Ціханоўскай, мы яе ў вышук не перадавалі, яна была перададзеная ў вышук беларускімі праваахоўнікамі, а мы, у сваю чаргу, маем з імі адзіную сістэму і адзіныя абавязацельствы», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Адказваючы на пытанне, ці падпадае сітуацыя з Ціханоўскай пад выпадкі, калі адна дзяржава лічыць палітычна матываваным пераслед чалавека іншай дзяржавай, Пяскоў сказаў: «Не, не падпадае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0