Вынесены прысуд па справе аб «букмекерскіх» матчах. Гульцы «Віцебска» атрымалі тэрміны ад аднаго да трох гадоў, піша «Прессбол».

У ролі абвінавачаных выступалі брамнік Раман Стрэльнікаў, абаронцы Віталь Сапега, Кірыл Сачыўка. Антон Мядзведзеў і нападаючы Аляксандр Паліцынскі. Ім закідалі несумленную гульню падчас розыгрышу Кубка Салея-2019 у жніўні мінулага года.

Следства выявіла, што ў паядынках, прайграных віцебчукамі з буйным лікам, падсудныя рабілі стаўкі на вынік асобных перыядаў. Хакеістаў, якія трапіліся на несумленнай гульні, суд Чыгуначнага раёна Віцебска прысудзіў да абмежавання волі тэрмінам ад аднаго да трох гадоў з забаронай займацца асноўнай прафесіяй на тэрмін абмежавання. Хакеісты маюць намер падаць апеляцыі.

У згаданым кубкавым розыгрышы «Віцебск» не здолеў набраць ніводнага бала, завяршыўшы яго з розніцай шайбаў 12-47.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0