Паток вады бег па вуліцы, якая будуецца ў раёне вуліцы Гарэцкага. Пра гэта Tut.by паведамілі мясцовыя жыхары.

Побач — прыватны сектар, дамы з адрасамі Калгасная, 8а і 8б.

— У гэтым раёне вядзецца будаўніцтва новай дарогі, перакладаюць інжынерныя сеткі — растлумачылі мясцовыя. — Тэлефанавалі ўсюды, у выніку змаглі датэлефанавацца на гарачую лінію Мінгарвыканкама. Там паабяцалі выклікаць аварыйную водаканала — хутка рабочыя прыехалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?