Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Іллі Салею пад хатнім арыштам дазволена размаўляць толькі з адвакатам, некалькі разоў на дзень да яго прыходзяць і тэлефануюць супрацоўнікі міліцыі, каб праверыць яго наяўнасць дома. Пра гэта Tut.by распавёў бацька і адвакат Іллі Салея Васіль Салей.

— У пятніцу ў канцы працоўнага дня нам патэлефанаваў следчы і сказаў, што прынятая пастанова аб змене меры стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт. Дзесьці ў 18:30 ён ужо выйшаў са следчага ізалятара, у 19:00 мы адвезлі яго дадому. Цяпер Ілля знаходзіцца дома, пачуваецца нармальна, чытае, адмываецца, нібы ніякіх бачных наступстваў паўтарамесячнага знаходжання ў месцах не гэтак аддаленых пакуль няма, — распавёў Васіль Салей.

Са слоў бацькі Салея, да адваката ўжытыя ўсе абмежаванні паводле арт. 125 КПК («Хатні арышт»): Іллі нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам.

— Адзінае — у яго дома няма супрацоўніка міліцыі, ён знаходзіцца там адзін, але правяраюць яго рэгулярна, некалькі разоў на суткі: супрацоўнікі міліцыі і прыходзяць, і тэлефануюць.

Паколькі Ілля жыве адзін, не з намі, то бачыцца з ім я магу толькі як яго адвакат, не як член сям'і. Мама яго ўбачыць не можа — па КПК ён можа бачыцца толькі з сумесна пражываючымі членамі сям'і, — распавёў Васіль Салей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0