Дар'я Спевак

Дар'я Спевак

Журналістку «Анлайнера» Дар'ю Спевак, фатографа Tut.by і БелаПАН Вадзіма Заміроўскага і аператара Tut.by і БелаПАН Усевалада Зарубіна затрымалі ў суботу падчас маршу студэнтаў на вуліцы Казлова.

Дзве ночы журналісты правялі на Акрэсціна. Сёння адбыўся суд.

Вадзім Заміроўскі

Вадзім Заміроўскі

Іх вінавацілі ў парушэнні артыкула 23.4 і 23.34 КаАП (Непадпарадкаванне і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Журналісты сваёй віны не прызналі. У выніку Дар'ю Спевак асудзілі на 13 сутак, а Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Зарубіна на 15 сутак.

Усевалад Зарубін

Усевалад Зарубін

Арцём Маёраў, супрацоўнік выдання «Беларусы і рынак», быў затрыманы ў нядзелю. Ён таксама атрымаў 15 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0