Тыя, хто перанёс каранавірусную інфекцыю, могуць прышчапляцца ад грыпу не раней, чым праз 30 дзён пасля выздараўлення. Пра гэта распавялі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Паколькі ў цяперашні асенне-зімовы перыяд чакаецца сумесная цыркуляцыя розных вірусаў, уключаючы SARS-CoV-2, важна своечасова абараніць арганізм ад магчымага заражэння, правёўшы вакцынацыю. Медыкі таксама рэкамендуюць абавязкова зрабіць прышчэпку ад грыпу асобам з групы рызыкі па каранавірусе і тым, у каго ёсць хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (па-за перыядам абвастрэння).

Як тлумачаць спецыялісты, вакцына ад грыпу забяспечвае фарміраванне спецыфічнага імунітэту супраць вірусаў грыпу А і В, пры гэтым шэраг замежных даследаванняў пацвярджае аказанне станоўчага эфекту супрацьгрыпозных вакцын ў папярэджанні інфекцыі COVID-19.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?