Суд вынес пастанову па справе фатографа Tut.by і БелаПАН Вадзіма Заміроўскага: 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Вадзіма затрымалі падчас працы на акцыі студэнтаў 17 кастрычніка на вуліцы Казлова. Разам з ім затрымалі журналістку «Анлайнера» Дар'ю Спевак і аператара Усевалада Зарубіна. Дар'і далі 13 сутак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?