Фота Віталя Палінеўскага
19 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся дзяржсакратаром Папы Францішка кардыналам П’етра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам па іх запрашэнні, піша catholic.by.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на радзіму да сваёй паствы.
Заклапочаны забаронай Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення сітуацыі, якая склалася, і спадзяецца, што праблема будзе вырашана cтаноўча.
Нагадаем, што Тадэвушу Кандрусевічу не дазволілі вярнуцца ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы.