Чатырохгадовыя дзяўчынкі ў Дрыбіне засталіся дома адны — здарыўся пажар, паведамляе mogilevnews.by. Раніцай 17 кастрычніка 42-гадовая гаспадыня разам з мужам сышлі на працу. Старэйшы 15-гадовы сын дапамагаў суседзям пасвіць кароў на полі, сярэдні 12-гадовы сын гасцяваў у сябра. У доме заставаліся спаць чатырохгадовыя двайняты.

Пакідаючы іх адных, бацькі спадзяваліся, што неўзабаве вернецца сын. Але хлопчык не спяшаўся дадому і малыя былі адны. Каля гадзіны дня з працы вярнулася мама, і ледзь яна адчыніла дзверы — паваліў дым. У адным з пакояў гарэў ложак.

Жанчына пачала шукаць дзяцей, але ў доме іх не было. Як высветлілася, калі пачаўся пажар, дзяўчынкі выйшлі на вуліцу і чакалі там бацькоў.

У пакоі знішчана мэбля, закураны сцены і столь па ўсёй хаце. Як мяркуецца, прычына пажару — свавольства дзяцей з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0