У Мінску легкавік вылецеў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп. Кіроўца аўто памёр на месцы здарэння, паведамляе ДАІ.

66-гадовы кіроўца Opel Astra ехаў па вуліцы Мазурава з боку вуліцы Панчанкі ў напрамку вуліцы Скрыпнікава. Паблізу дома № 24 машына вылецела за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў асвятляльную мачту. Мужчына памёр да прыезду брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0