Кампанія Wargaming — распрацоўшчык папулярнай гульні World of Tanks — перавезла з Мінска ў кіеўскі офіс каля 200-300 супрацоўнікаў. Пра гэта паведамляе AIN.UA са спасылкай на крыніцы, афіцыйна ў кампаніі выданню не пацвердзілі, але і не абверглі гэтую інфармацыю.

«Пакуль што невядома, ці застануцца гэтыя супрацоўнікі працаваць у Кіеве на доўгі час або вернуцца ў Мінск. Таксама, паводле крыніц, кампанія плануе перавезці ў Вільню каля 500 супрацоўнікаў з сем'ямі», — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго ў мінскім офісе Wargaming працуе каля 2000 супрацоўнікаў.

У Wargaming ёсць кіеўская студыя, у якой працуе каля 400 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0