Навінка абыдзецца амаль удвая танней за звычайную станцыю.
Фотаздымкі prosto-free.livejournal.com
У Горадні на вуліцы Курчатава «Белнафтахім» адчыніў першую ў Беларусі аўтаматычную АЗС. Асаблівасць навінкі ў тым, што кіроўца сам залівае паліва ў бак аўто і разлічваецца праз касавы тэрмінал, які прымае купюры вартасцю ад Br1 тыс. да Br50 тыс. Дзеянні кіроўцаў кантралююцца дыспетчарам, які знаходзіцца ў цэнтральным офісе прадпрыемства, з дапамогай сістэмы відэанагляду. Пры неабходнасці кліент можа звярнуцца ў офіс па радыёсувязі.
Аўтаматычная АЗС разлічаная на 1500 заправак бензінам і дызельным палівам у суткі і абсталяваная самым сучасным абсталяваннем. Пры гэтым навінка абыдзецца амаль удвая танней за звычайную станцыю, бо выключае неабходнасць пабудовы аператарскай, падводу камунікацыяў і каналізацыі. На новай станцыі змогуць заправіцца і ўладальнікі аўто, якія працуюць на газе.