Фота Антона Гашынскага

Фота Антона Гашынскага

Аб змене меры стрымання паліттэхнолагу Віталю Шкляраву стала вядома ў панядзелак. Сёння адвакат Антон Гашынскі распавёў Tut.by, што Шкляраў цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, ён у Мінску і ўжо сустрэўся са сваёй мамай.

— Віталя прывезлі ўчора ўвечары да мамы, яны цяпер у Мінску. Сустрэча была вельмі эмацыйная, паўгадзіны плакалі. Са слоў следчага, яму памянялі меру стрымання (першапачаткова была інфармацыя, што ў якасці меры стрымання Шкляраву абраны хатні арышт) на працягу сутак па нашым хадайніцтве. Думаю, адной з прычын гэтай пастановы была цяжкая хвароба мамы Віталя — распавёў Гашынскі.

Шкляраў быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка. Віталь быў затрыманы 29 ліпеня, яму было выстаўлена абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак («справа Ціханоўскага»). Сам паліттэхнолаг, будучы на волі, заяўляў, што не быў кансультантам Сяргея Ціханоўскага і ніколі не працаваў на яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0