20 кастрычніка студэнты БрДТУ выйшлі на акцыю салідарнасці з цяпер ужо былым рэктарам Аляксандрам Драганам, паведамляе «Брэсцкая газета» ў сваім тэлеграм-канале.

Студэнты сабраліся перад уваходам у галоўны корпус ВНУ на вялікім перапынку ў 12.50.

Акцыя працягвалася паўгадзіны і на піку, па падліках журналістаў, налічвала каля 150 чалавек. Перад тым як разысціся, яе ўдзельнікі пяць хвілін апладзіравалі.

«Мы хочам, каб нас заўважыла адміністрацыя», — сказала адна з дзяўчат.

Нагадаем, сёння, 20 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых рэктараў трох беларускіх ВНУ: БДУК, МДЛУ, БрДТУ. Кіраўніком Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта прызначаны Аляксандр Бахановіч.

Цяпер ужо былы кіраўнік універсітэта Аляксандр Драган займаў гэтую пасаду з мая 2018 года. 7 верасня каля ўваходу ва ўніверсітэт прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі на пратэстах студэнтамі, якая сабрала каля 50 навучэнцаў ВНУ. У той дзень да іх выйшаў Аляксандр Драган і паведаміў аб вызваленні затрыманых. Пасля гэтага студэнты вярнуліся на заняткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0