Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Днём 20 кастрычніка да генеральнага сакратара Беларускай нацыянальнай моладзевай рады Ганны Дапшэвічуце прыйшлі з ператрусам, піша Tut.by.

Дзяўчына пражывае ў вёсцы недалёка ад Паставаў. Муж Ганны паведаміў яе сябрам, што да яе прыехалі з ператрусам супрацоўнікі Пастаўскага РУУС, а таксама «нейкія цывільныя на транзітных нумарах».

У якім статусе знаходзіцца Ганна і ў рамках якой справы ідзе ператрус, невядома.

Беларуская нацыянальная моладзевая рада «РАДА» — гэта добраахвотнае аб'яднанне беларускіх моладзевых арганізацый. «РАДА» створана ў 1992 годзе, афіцыйна зарэгістраваная ў 1997 для кансалідацыі дзейнасці моладзевых арганізацый у сферы прадстаўніцтва, прасоўвання і абароны сваіх інтарэсаў. «РАДА» таксама з'яўляецца ўдзельнікам найбуйнейшай рэгіянальнай моладзевай платформы Еўрапейскага моладзевага форуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0