Здарэнне адбылося 13 верасня падчас акцыі пратэсту.

«Каля будынка райвыканкама праваахоўнікі затрымлівалі агрэсіўна настроеных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі. У адказ на дзеянні міліцыянтаў у іх паляцелі бутэлькі і камяні», — паведамляе МУС.

Пратэсты міліцыя здымала на відэа. Па запісах выявілі аднаго з удзельнікаў — 16-гадовага вучня 10-га класа. На фрагменце запісу, апублікаваным міліцыяй, бачны адзін кідок, зроблены чалавекам у чырвонай кофце.

У дачыненні да школьніка распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Хлопчык раней не прыцягваўся да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0