Аляксандр Лукашэнка сёння выказаўся пра актывістку Ніну Багінскую, якая стала гераіняй шматтысячных маршаў у Мінску.

Ніна Багінская стала сімвалам пратэстаў 2020 года Беларусі і зоркай інтэрнэту.

Ужо 30 гадоў Ніна Багінская нязменна выходзіць на пікеты з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, які яна пашыла сваімі рукамі. Колькі іх яна пашыла за жыццё, напэўна, і сама Ніна не ведае.

«Вы глядзіце толькі: Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў! Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе! Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазняка працавала. Малайчына, яна чалавек з перакананнямі», — сказаў Лукашэнка.

«Ток» з Нінай Багінскай. Гісторыя нязломнай жанчыны

«Баялася, што ў мяне Альцгеймер. Гэта так страшна!» Ніна Багінская расказала пра дзяцей і хваробу. І паказала фантастычную абстаноўку сваёй кватэры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0