Фота Віктара Малышчыца

Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночным усходзе — кароткачасовыя дажджы. Вецер днём парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Уначы + 3..+9°С, днём +11..+17°С, па паўднёвым захадзе да +18..+19°С, піша pogoda.by.

У пятніцу раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні парывісты, днём па поўначы ў асобных раёнах моцны парывісты.

Уначы +6..+12°С, днём +10..+17°С.

А вось у суботу зноў стане халадней. Днём кароткачасовыя дажджы. Ноччу +5..+11°С, днём +7..+14°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?