Як паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 11 жніўня каля будынка «Белпошты».

Хлопец кажа, што набыў бутэльку ў невядомых асоб у гарадскім парку. Ён кінуў яе ў міліцыянера, «паддаўшыся эмоцыям» — сілавікі разганялі «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Яна ўпала каля службовай машыны і загарэлася. Школьнік уцёк.

Сцвярджаецца, што хлопец напісаў «яўку з павіннай» пасля таго, як даведаўся пра затрыманне людзей, якіх падазравалі ў кіданні кактэйлю Молатава. У сваім учынку ён раскайваецца.

Справу перадалі ў суд. Раней у хлопца не было праблем з законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0