Не выключана, што ў бліжэйшай будучыні кандыдат медыцынскіх навук Ірына Сцяпанаўна Абельская можа з’ехаць у Юрмалу, піша «Белорусскій партізан». Мяркуецца, што там яна зойме пасаду галоўнага доктара санаторыя «Беларусь» (Юрмала), які належыць Упраўленню справамі прэзідэнта.
Пакуль галоўным лекарам санаторыя «Беларусь» у Юрмале працуе Алена Канстанцінаўна Лапатка. Яна займае гэтую пасаду з 22 лістапада 2005 году.
Чуткі пра тое, што неўзабаве Лапатку зменіць Абельская, ходзяць і ў самім санаторыі. Аднак ад любых каментароў на гэтую тэму афіцыйныя асобы курортнай установы катэгарычна адмаўляюцца.
0
0
0
0
0
0